Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка павіншаваў В.Зубкова з прызначэньнем і днём нараджэньня


Паводле БелаПАН Сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Віктара Зубкова з прызначэньнем яго на пасаду старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі і з 66-годзьдзем.

"Упэўнены, што сумеснымі намаганьнямі мы зможам выкарыстаць бясцэнны патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяньня на карысьць беларускага і расейскага народаў", – гаворыцца ў віншаваньні.

12 верасьня прэзыдэнт Уладзімір Пуцін прыняў адстаўку прэм''ер-міністра Міхаіла Фрадкова і прапанаваў дэпутатам Дзярждумы на пасаду кіраўніка кабінэта міністраў кандыдатуру кіраўніка Фэдэральнай службы па фінансавым маніторынгу Віктара Зубкова. 14 верасьня Дзярждума дала згоду на прызначэньне В.Зубкова: "за" прагаласаваў 381 дэпутат, "супраць" — 47, 8 дэпутатаў устрымаліся. Цяпер, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Расеі, прэзыдэнт Пуцін павінен падпісаць указ аб прызначэньні В.Зубкова старшынёй ураду.

Як складуцца дачыненьні Беларусі з Расеяй пасьля зьмены расейскага ўраду?, 14.09.2007 Віктар Зубкоў зацьверджаны на пасадзе прэм''ер-міністра Расеі, 14.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG