Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: на “Анімаёўцы” перамаглі расейскія аніматары


Радыё Свабода, Магілёў Сёньня ў Магілёве завяршыўся дзясяты міжнародны фэстываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2007”. Сёлета на “Анімаёўцы” ўпершыню не было мультыплікацыйных стужак на беларускай мове. Гран-пры фэстывалю, “Крыштальны аловак”, дастаўся мультыплікацыйнай стужцы “Дождж зьверху ўніз” маскоўскага рэжысёра Івана Максімава.

Журы фэстывалю на чале зь беларускім рэжысёрам Міхаілам Тумелям прызнала расейскіх аніматараў пераможцамі ў чатырох зь пяці намінацыяў. У намінацыі “Лепшы экспэрымэнтальны фільм” перамагла стужка эстонскіх майстроў анімацыі “Таемны сход”.

Стужкі “Беларусьфільма” атрымалі на фэстывалі толькі ганаровыя дыплёмы. На “Анімаёўцы” беларускую кінастудыю прэзэнтавалі чатыры мульцікі.

Закрыцьцё фэстывалю праходзіла ў кінатэатры “Радзіма”. Цягам двух гадзінаў на ўрачыстасьці не было сказана ніводнага беларускага слова. Беларускай мовы не было ані ў рэкляме, ані ў абвестках фэстывалю.

На сёлетнім фэстывалі гледачы пабачылі фільмы мультыплікатараў зь Беларусі, Расеі, Украіны, Армэніі, Казахстану, а таксама краінаў Балтыі.

Упершыню ў фэстывалі ўзялі ўдзел студыі мультыплікацыйных фільмаў з Польшчы, Грузіі ды Сэрбіі.

Фэстываль “Анімаёўка”, Магілёў
Гран-пры фэстывалю – “Крыштальны аловак”

Фэстываль “Анімаёўка”, Магілёў
Адзін з атрыбутаў фэстывалю адкрытая пляцоўка перад кінатэатрам “Радзіма”

Магілёў: на “Анімаёўцы” ня будзе мульцікаў па-беларуску, 11.09.2007
XS
SM
MD
LG