Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Сымон Абалевіч


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

АБАЛЕВІЧ Сымон Сымонавіч, нар. 1894 у в. Вайнонцы Браслаўскага павету, паляк, зь сялян, сярэдняя адукацыя, зубны тэхнік у м. Відзы Браслаўскага пав. Арыштаваны 39.12.13. Асуджаны 40.08.19 «асобай нарадай» за а/с агітацыю паводле арт. 74 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. Знаходзіўся ў Ухтіжымлагу НКВД СССР 41.09.00. 89.11.30 справа пераглядалася Пракуратурай Віцебскай вобласьці. УКГБ Віцебскай вобласьці.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG