Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч запрасіў Г.-Г.Пэтэрынга на “Эўрапейскі марш”


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч, які знаходзіцца цяпер у Кракаве, у часе сустрэчы са сьпікерам Эўрапейскага парлямэнту Гансам-Гертам Пэтэрынгам запрасіў яго на эўрапейскі марш “За свабоду”, які плянуецца наладзіць 14 кастрычніка.

А.Мілінкевіч бярэ ўдзел у канфэрэнцыі “Ад Рымскіх пагадненьняў да Канстытуцыйнага дагавору”, што адбываецца ў старажытнай сталіцы Польшчы.

Найбліжэйшым часам таксама ў Кракаве адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім.
XS
SM
MD
LG