Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: ператрус у кватэры сябра апазыцыі


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ўвечары на кватэру сябра руху “За Свабоду” Вадзіма Макеева заявіліся міліцыянты. Маці юнака не асьмелілася пярэчыць людзям у форме і ўпусьціла за дзьверы. Міліцыянты заявілі, што маюць дазвол на ператрус і пачалі корпацца ў пісьмовым стале Вадзіма.

Вадзім Макееў вярнуўся дахаты ля 20 гадзінаў і паведаміў Радыё Свабода, што міліцыянты шукаюць нібыта юрыдычныя дакумэнты.

“Я працаваў юрыстам на Пінскім заводзе сродкаў малой мэханізацыі, – кажа Вадзім Макееў, – абараняў інтарэсы шараговых працаўнікоў. Але гэта было не да спадобы дырэктару Рыгору Галавачу. 10 жніўня мяне звольнілі па надуманай прычыне. А калі я зьвярнуўся ў Пінскі гарадзкі суд са скаргай на незаконныя дзеяньні дырэктара, то мяне пачалі выклікаць у міліцыю і палохаць кампраматам”.

Са словаў Віктара Макаева, міліцыянты чыняць перасьлед перадусім за яго палітычную дзейнасьць. Вадзім – грамадзкі актывіст апазыцыі, сябра руху “За Свабоду”. Навучаецца ў Вільні ў магістратуры Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG