Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: пэнсіянэр знайшоў міну


Радыё Свабода, Магілёў У Магілёве за пяцьдзясят мэтраў ад мосту праз Дняпро пэнсіянэр Уладзімер Гвазьдзёў пабачыў міну. Пра сваю знаходку ён паведаміў у міліцыю. Міліцыянты заявілі, што міна была баявая.

Уладзімер Гвазьдзёў зьбіраў бузоўнік і ледзь не паступіў на міну. Вось што ён паведаміў “Свабодзе”:

“Я ня ведаю гэтай міны. Я калісьці бачыў у часопісе карцінку, і гэтак у памяці ў мяне засталося, што гэта міна “бабачка”. Я калі расказваў у міліцыі, як яна выглядае, яны адразу адказалі, што гэта “бабачка”. Я не спэцыяліст, я ня ведаю, калі міну выпусьцілі — сучасная яна альбо ад часу вайны”.

Акрамя маста, прыкладна за трыста мэтраў ад месца, дзе Ўладзімер Гвазьдзёў знайшоў міну, месьціцца гарадзкі парк атракцыёнаў. Кустоўе ўпадабалі бадзягі, якіх увечары зьбіраецца багата.

У Кастрычніцкім аддзеле міліцыі Магілёва паведамілі, што на месца небясьпечнай знаходкі выклікалі сапэраў, якія вывезьлі міну на палігон, а потым выбухнулі.

Паводле факту выяўленьня міны ніякіх апэратыўна-вышуковых дзеяньняў міліцыянты не праводзілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG