Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Зубкоў зацьверджаны на пасадзе прэм''ер-міністра Расеі


Радыё Свабода Дзяржаўная Дума сёньня зацьвердзіла новым кіраўніком ураду Расеі 65-гадовага Віктара Зубкова.

За прагаласаваў 381 дэпутат, супраць – 47.

У сваім выступе перад дэпутатамі Зубкоў назваў сваімі прыярытэтамі захаваньне макраэканамічнай стабільнасьці і аднаўленьне Вайскова-прамысловага комплексу Расеі.

Прэзыдэнт Расеі Пуцін сёньня заявіў, што Віктар Зубкоў зьяўляецца "сумленным, адказным і мудрым" чалавекам і можа ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году.
XS
SM
MD
LG