Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж.Буш: больш за 5 тысяч вайскоўцаў вернуцца зь Іраку да Калядаў


Радыё Свабода Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у звароце да нацыі абвесьціў пра паступовы вывад амэрыканскіх вайскоўцаў зь Іраку. Паводле ягоных словаў, да канца гэтага года дадому вернецца 5700 салдат, у наступным годзе скарачэньне кантынгенту будзе працягвацца.

Такім чынам спадар Буш прыняў рэкамэндацыю камандуючага войкамі ЗША ў Іраку Дэвіда Пэтрэеса аб скарачэньні кантынгенту ў Іраку да 20 ліпеня да 15 брыгад.

"Прынцыпам, якім я кіраваўся прымаючы рашэньне аб колькасьці войскаў у Іраку быў "вяртаньне пасьля посьпеху" : чым больш пасьпяхова мы будзем дзейнічаць, тым больш амэрыканскіх войскаў зможа вярнуцца дахаты. Што б мы ні рабілі, я запэўніваю, што нашыя камандзіры на месцы будуць мець дастаткова сіл і магчымасьцяў для таго каб перамагчы ворага".

Спадар Буш запэўніў, што амэрыканскія войскі будуць заставацца ў Іраку і пасьля заканчэньня ягоных паўнамоцтваў у студзені 2009 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG