Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: чатыры папярэджаньні й штраф


Радыё Свабода, Наваполацак Чатырох затрыманых у Наваполацку ўдзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!” абвінавацілі ў супрацьпраўных паводзінах. Раварыстам далі афіцыйныя папярэджаньні.

Яшчэ адзін грамадзкі актывіст, палачанін Альберт Маркаў, аштрафаваны на 30 тысяч рублёў. Фармальнай нагодай для штрафу было тое, што спадар Маркаў не прышпіліўся рэменем бясьпекі, калі ехаў на машыне.

Пасьля таго, як удзельнікаў велапрабегу даставілі ў пастарунак, зь імі правёў прафіляктычную гутарку начальнік Наваполацкага гараддзелу палкоўнік Жэгланаў. Ён паведаміў, што для правядзеньня групавога велапрабегу патрэбны адпаведны дазвол раённых і гарадзкіх уладаў. Паколькі дазволу не было, акцыя мела супрацьпраўны характар і яе спыніла міліцыя.

Як паведаміў нашаму радыё адзін з удзельнікаў плянаванага прабегу Валер Шаўчэнка, падчас затрыманьняў парушаліся прававыя ды юрыдычныя нормы. Да таго ж міліцыя сканфіскоўвала відэа- ды фотаматэрыялы, таму папярэджаньні будуць абскарджваць у пракуратуры.

Наваполацак, 14.09.2007. Папярэджаньні й штрафы ўдзельнікам велапрабегу

Наваполацак, 14.09.2007. Папярэджаньні й штрафы ўдзельнікам велапрабегу
XS
SM
MD
LG