Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрыманы моладзевы актывіст Андрусь Цянюта


Алег Грузьдзіловіч, Менск Андруся Цянюту затрымалі ў Гомельскім унівэрсытэце. Юнака абвінавацілі ў распаўсюджваньні ўлётак у абарону адлічанага з унівэрсытэту актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі.

Спачатку Андруся трымалі ў кабінэце прарэктара Сяргея Ханені, а потым выклікалі міліцыю і адвезьлі ў райаддзел Цэнтральнага раёну Гомелю.

“Цяпер абыходзяцца са мной карэктна, а пры затрыманьні дзейнічалі вельмі жорстка. Складаюць пратакол паводле артыкулу аб хуліганстве”, — паведаміў “Свабодзе” Андрусь Цянюта.
XS
SM
MD
LG