Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М. Буцька: “Гэты прысуд нагадвае працэсы сталінскіх часоў”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Былы намесьнік амбасадара Польшчы ў Беларусі Марак Буцька пракамэнтаваў прысуд у справе так званых польскіх шпіёнаў.

“Калі нехта насамрэч шпіёніць у якой заўгодна краіне, дык трэба лічыцца з наступствамі. Але ці гэта быў шпіянаж – так як яго разумеюць ва ўсім сьвеце? Беларускі бок яшчэ раней заявіў, што гэтыя нібыта шпіёны нічога перадаць поьскаму боку не змаглі. Дык у якім сэнсе тады яны шпіёны? Ніякіх падрабязнасьцяў справы ўлады не падаюць. Мне нагадвае гэта адзін працэс сталінскіх часоў, які апісаў Салжаніцын. Чалавека асудзілі за тое, што ён нічога дрэннага не зрабіў, але хацеў выкапаць тунэль з Масквы ў Кітай. Хаця ён і капаць яшчэ не пачаў, але ўжо купіў рыдлёўку. Так і тут – пасадзілі, хаця нічога яшчэ не перадалі”.

• "Польскім шпіёнам" далі ад 7 да 10 гадоў, 19.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG