Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю моладзевыя актывісты будуць пісаць лісты А.Клімаву


Любоў Лунёва, Менск У Дзень Салідарнасьці – нядзелю 16 верасьня – актывісты незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Ініцыятыва” будуць ладзіць акцыю “Дашлі ліст Клімаву”

Акцыя “Ініцыятывы” будзе адбывацца на Галоўпаштамце ад 18.00 і будзе прымеркаваная да дня народзінаў палітыка, які прыпадае на панядзелак.

Андрэй Клімаў 1 жніўня быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за артыкул у Інтэрнэце, які улады палічылі абразай Аляксандра Лукашэнкі і заклікам да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу.

Летась некалькі моладзевых арганізацыяў ладзілі флэш-моб на паштамце пад лёзунгам “Дашлі ліст Дашкевічу” – у падтрымку лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, асуджанага на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

“Ініцыятыва” – моладзевая арганізацыя, якая ўтварылася ў часе падзеяў вясны 2006 году на Кастрычніцкай плошчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG