Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч -- “Свабодзе”: “Мая місія выкананая”


Уладзімер Глод, Менск Сяргей Гайдукевіч пакінуў пасаду спэцыяльнага прадстаўніка міністра замежных справаў Беларусі па сувязях з эўрапейскімі міжпарляменцкімі структурамі. Пра гэта ён сёньня з Масквы паведаміў нашаму Радыё

Паводле лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі і дэпутата Палаты прадстаўнікоў, ён сёньня раніцай сустрэўся з міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым. Падчас размовы бакі прыйшлі да высновы, што задачы, якія ставіліся перад спэцыяльным прадстаўніком, ім выкананыя.

На пытаньне, ці азначае гэты, што пасада спэцпрадстаўніка ліквідуецца ці яе магчыма зойме іншая асоба, Сяргей Гайдукевіч дакладнага адказу не даў.

Былы спэцпрадстаўнік таксама сказаў: “Я і надалей застаюся ў палітычным працэсе”.

• Гайдукевіч распачаў “шырокі дыялёг з Эўразьвязам”, 23.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG