Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Шушкевіч: “У нас няма вольных мас-мэдыяў. Ёсьць толькі прапагандысцкае ведамства”.


Радыё Свабода У чацьвер, 13 верасьня, цягам гадзіны са слухачамі Свабоды размаўляў старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч. Глядзеце відэафрагмэнт запісу перадачы.

Адное з пытаньняў Алены Раўбецкай з Горадні ў зьвязку з вылучэньнем сп. Шушкевіча на Нобэлеўскую прэмію міра: “У дзяржавах, якія функцыянуюць нармальна, дзяржаўных прэміяў, напэўна, мінімум. А прэміі засноўваюць фонды, грамадзкія арганізацыі, прыватныя асобы... Ёсьць спэктар меркаваньняў і прэміяў. Чаму ў нас адбываецца так, што вось ёсьць Беларуская асацыяцыя журналістаў, яна вылучае на ўручэньне міжнародных дыплёмаў нейкіх людзей? Іх увогуле краіна ня ведае. Іх ніхто ня ведае. У сьвеце ведаюць – у краіне ня ведаюць... Чаму ў нас няма такога прынцыпу? І ці магчымы ён увогуле пры існым рэжыме?”

Шушкевіч: “Вы ведаеце, у зьнявечаным грамадзтве, у зьнявечанай краіне вельмі цяжка падпарадкоўвацца дастойным прынцыпам, аб якіх Вы гаворые... Вы правільна гаворыце, што час ад часу ня ведаеце, чаму таго ці іншага журналіста вылучылі на пэўную міжнародную прэмію. І я ня ведаю! Але пасьля, калі я пашныраю па Інтэрнэту, пагляджу, што ён зрабіў... ”

Цалкам адказ слухайце ў відэафрагмэнце (3,5 Mb).


Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры сёньня, 14 верасьня.
XS
SM
MD
LG