Уладзімера Рускіна, Віктара Богдана, Паўла Пяткевіча і Сяргея Карнілюка суд пакараў пазбаўленьнем волі. Пяткевічу і Карнюліку далі па 7 гадоў з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму. Богдану далі 9 гадоў, а Рускіну 10.
Уладзімера Рускіна, Віктара Богдана, Паўла Пяткевіча і Сяргея Карнілюка пазбавілі вайсковых званьняў – старшага лейтэнанта запасу, маёра, маёра запасу, капітана запасу.
Разгляд справы праходзіў пры зачыненых дзьвярах. На абвяшчэньне прысуду былі запрошаны журналісты. Аднак яны мусілі пакінуць на ўваходзе у залю фатаапараты і мабільныя тэлефоны. Відэаздымкі падчас абвяшчэньня прысуду былі забаронены.
Вайсковая калегія Вярхоўнага суду пачала разгляд справы пры зачыненых дзьвярах 4 верасьня.
Раней было аб’яўлена, што прысуд вынесуць 12 верасьня. Аднак, паводле прадстаўніка Вайсковай калегіі Вярхоўнага Суду, адзін з падсудных у апошнім слове нечакана памяняў свае паказаньні. Пасьля гэтага было адноўлена сьледзтва. Учора працэс скончыўся.
Цягам працэсу адвакаты адмаўляліся ад камэнтароў.
Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры.
Адзін з “польскіх шпіёнаў” памяняў паказаньні, 12.09.2007
“Адвакаты “польскіх шпіёнаў” адмаўляюцца ад камэнтароў, 06.09.2007
“Польскіх шпіёнаў” судзяць за зачыненымі дзьвярыма, 04.09.2007