Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч сустрэнецца з Лехам Качынскім


Уладзімер Глод, Менск Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч сёньня і заўтра ўдзельнічае ў міжнароднай канфэрэнцыі “Ад Рымскіх пагадненьняў да Канстытуцыйнай дамовы”, якая праходзіць у Кракаве. Пра гэта паведамляе прэсавая служба беларускага палітыка.

Цягам двух дзён эўрадэпутаты і экспэрты абмяркуюць будучае Эўропы, мадэлі разьвіцьця Эўразьвязу і пэрспэктывы яго далейшага пашырэньня. У гэты час А.Мілінкевіч мяркуе сустрэцца з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качынскім і прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту Гансам-Гертам Потэрынгам.

Перад ад’ездам у Кракаў А.Мілінкевіч заявіў: “Я буду пераконваць эўрапейскіх палітыкаў, што Эўропа не павінна замыкацца ў рамках сёньняшніх межаў. Будучая пэрспэктыва ўступленьня ў ЭЗ з''яўляецца добрым чыньнікам, які будзе спрыяць хуткай дэмакратызацыі краіны і як мага хутчэйшага пераходу яе да рынкавай эканомікі”.

• У Эўрапарлямэнце рыхтуюць рэзалюцыю па беларускай сытуацыі 14.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG