Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клецк: жыхары просяць дазвол на пікеты ля сваіх дамоў


Вячаслаў Кулік, Менск Заяўкі на правядзеньне пікетаў ля сваіх дамоў 30 верасьня падалі ў Клецкі райвыканкам чатыры жыхары раённага цэнтру. Акцыю пратэсту яны матывуюць пагаршэньнем узроўню жыцьця ў сувязі з адменай сацыяльных ільготаў.

Як паведаміў Радыё Свабода грамадзкі актывіст Сяргей Панамароў, новая форма арганізацыі пікетаў вымушаная. Усе ранейшыя спробы публічнага пратэсту мясцовая ўлада байкатуе.

“На адзінай у горадзе плошчы імя Маякоўскага ніякія акцыі не дазваляюць. Начальства тлумачыць, што акцыі будуць перашкаджаць працы чыноўнікаў у так званым белым доме райвыканкама насупраць”, – даводзіць Сяргей Панамароў.

Са словаў суразмоўцы, ён асабіста, а таксама Пятро Паклонскі, Вячаслаў Жданеня й Уладзімер Шэўчык плянуюць правесьці акцыю ад 10 гадзінаў да 14. Іхныя ўласныя дамы месьцяцца на цэнтральных вуліцах Клецка. Удзельнікі акцыі плянуюць выставіць на тратуары лёзунгі і стол для збору подпісаў жыхароў райцэнтру на знак падтрымкі патрабаваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG