Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Лявон Фарнальскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ФАРНАЛЬСКІ Лявон Антонавіч, нар. 1896 у г. Лодзь (Польшча), паляк, зь сялян, выш. адук., кладаўшчык лечкамісіі ЦК КП(б)Б. Жыў: Менск, вул. Рэспубліканская 3, кв. 3. Дабраахвотнік РККА у пэрыяд гр. вайны. Арыштаваны 37.12.03. Асуджаны 38.01.03 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысьць выведкі бурж. Польшчы паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.01.11. 55.12.24 Вайсковая калегія Вярх. суда СССР. КГБ БССР 5907-с.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG