Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: "У Пінску рада...зацьвердзіла прапанову аб ужываньні жаргоннай габрэйскай мовы"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 14 верасьня ў розныя гады мінулага.

“Наша Ніва” ў 1907 годзе інфармуе: “У гэтых днях міністэрства атпусціла на усю Беларусь і Літву 300 тысяч рублёў на адкрыццё народных вучылішч. У Магілеўскай адкрыюць 165 вучылішчаў, у Вітэбскай 105, у Мінскай 109. А у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай толькі па 30 школак. Гэтые губэрніі ня маюць земства, дзеля таго нема каму старацца аб тым, каб даць кватэру, апал і стоража для вучылішча, бо казна на гэта ня атпушчае грошэй; мужыкам самім цяжка іх даць ды і сгаварыцца ім ня лёгка”.

* “Nowe Zycie” ў 1927 годзе паведамляе з краю: “У Пінску гарадзкая рада галасамі ўсіх 20 габрэйскіх дэпутатаў зацьвердзіла прапанову аб ужываньні на пленарных пасяджэньнях і ў камісіях жаргоннай габрэйскай мовы. У гарадзкой радзе Вільні прайшла прапанова габрэйскага дэпутата Шпіры, які дамагаецца прыняцьця закону аб ужываньні габрэйскага жаргону ў гарадзкіх радах. Без камэнтароў...”

* “Адбылося чарговае пасяджэньне гарадзкой камісіі па ўліку, абагульненьні і аналізе прапаноў па праекце новай Канстытуцыі СССР, — піша ў 1977 годзе “Вечерний Минск”. — Заслухана справаздача намесьніка старшыні Партызанскага райвыканкаму В.Гумінскага. Ён сказаў, што ў раёне адбылося больш за 1 500 сходаў, на якіх выступілі каля 7 тысяч чалавек. Унесена 151 канкрэтная прапанова. Першы сакратар гаркаму камсамолу В.Гурын распавёў аб хадзе абмеркаваньня праекту новай Канстытуцыі на сходах пярвічных камсамольскіх арганізацый гораду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG