Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гастарбайтэр, які пешкі ўцёк у Беларусь, дадому не дабраўся


Любоў Лунёва, Менск Агляд незалежнага друку 14 верасьня

Маладэчанская “Рэгіянальная газэта” паведамляе, што на трасе Менск-Горадня некалькі кіроўцаў аўтамабіляў сталі ахвярамі махляроў. Тыя спынялі аўтамабіль і прапаноўвалі набыць у іх залаты пярсьцёнак коштам больш за 100 даляраў. Махляры казалі, што скончыліся грошы на бэнзін. Кіроўцы толькі потым даведваліся, што пярсьцёнак не залаты і каштуе менш за даляр. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі грамадзян Румыніі, але пакуль не знайшлі доказаў іх віны.

Крычаўская газэта “Вольны горад” у артыкуле “Адпіска” паведамляе пра ліставаньне працоўных калгасу “Сьветлы” зь Дзяржкантролем. Людзі даслалі ліст пра фінансавыя парушэньні і злоўжываньні службовым становішчам адміністрацыяй сьвінакомплексу. Адказ Дзяржкантролю не задаволіў працоўных, і яны зьвярнуліся ў газэту.

“Вольны горад” распавядае чытачам пра двух жыхароў вёскі Верамейкі, якія зьехалі ў заробкі ў Маскву. Яны трапілі ў будаўнічую фірму, якой кіравалі дагестанцы. У іх забралі пашпарты, кепска кармілі і не давалі ім выходзіць за тэрыторыю аб’екту.

Гаворыць аўтар артыкулу – рэдактар “Вольнага гораду” Сяргей Няроўны:

“Сябра аддзялілі, і ён працаваў у іншай брыгадзе. Не вытрымаў гэтых умоў, зьбег і пешшу пайшоў у Беларусь. Дагэтуль ён не вярнуўся ў вёску Верамейкі. Пошукамі і маці займаецца, і міліцыю падключылі... Такія рэчы трэба публікаваць у газэце, каб людзі ведалі, што адбываецца на гэтых будоўлях Расеі”.

Газэта “Комсомольская правда” прапануе чытачам меркаваньні палітыкаў пра прызначэньне новага прэм’ер-міністра ў Расеі. Ці зьменіцца палітыка Расеі ў дачыненьні да Беларусі? Чытайце ў сьвежым нумары газэты.

Журналісты “Комсомольской правды” параўноўвалі, як працуюць сталічныя мыйкі аўтамабіляў. Крытэрыем былі кошты, узровень сэрвісу і хуткасьць абслугоўваньня. Чытачам прапануюць вынікі досьледу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG