Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці патрэбная дэвальвацыя беларускага рубля?


Віталь Цыганкоў, Менск Міжнародны валютны фонд лічыць, што беларускі рубель пераацэнены прыкладна на 10%. Ці будзе карыснай для беларускай эканомікі пэўная дэвальвацыя беларускай валюты, ці гатовы пайсьці на яе беларускі ўрад? Аглядальнік Свабоды Віталь Цыганкоў гутарыць з эканамістам Міхалам Залескім

Цыганкоў: “Міхал, каму Вы больш схільны давяраць – экспэртам МВФ альбо прадстаўнікам беларускага ўраду, якія спасылаюцца на структуру гандлю і высокую ўдзельную вагу ў разьліках расейскага рубля? Хто мае рацыю?”

Залескі: “Калі ў таварыша Сталіна спыталіся, які ўхіл горш – левы альбо правы – ён адказаў: “Оба хуже”. Так і тут. Толькі яны “абодва лепей”. Можа і ня лепей, але яны проста глядзяць з розных пазыцыяў. У МВФ найвышэйшага ўзроўню спэцыялісты, яны бачаць макраэканамічную дынаміку, апэруюць сотнямі паказьнікаў і таму робяць такую тэарэтычную выснову, што гэты курс мусіць быць працэнтаў на 10 вышэйшы чым ён ёсьць. Але наш Нацыянальны Банк пасьлядоўна і досыць пасьпяхова выконвае пастаўленыя найвышэйшым кіраўніцтвам задачы: утрымліваць курс. Гэта дазваляе падтрымліваць узровень цэнаў, які склаўся, і нейкім чынам разрульваць свае адносіны з Расеяй”.

Цыганкоў: “Вы фактычна пералічылі асноўныя плюсы. А цяпер пра мінусы стабільнага курсу. Ад гэтага церпяць экспарцёры – беларуская прадукцыя даражэе на замежных рынках. Ці патрэбная нейкая дэвальвацыя беларускай валюты?”

Залескі: “А тут гаворка ўжо ідзе пра два спосабы есьці грыбны суп: можна пайсьці замовіць у рэстаране, а можна самому пайсьці ў лес і назьбіраць. У рэстаране замаўляе чалавек, які сваёй прадукцыйнай працай зарабляе шмат грошай і можа схадзіць культурна пад’есьці.

Мы ж ідзем шляхам такога “чучхэ” – рост на ўласным падмурку. У такім выпадку, вядома ж, можна маніпуляваць да пэўнай мяжы паніжэньнем курсу. І нашы тавары робяцца больш канкурэнтаздольнымі. Але мне ўсё ж здаецца, што дасягненьні павінны быць за кошт якасьці, тэхналягічнасьці прадукцыі, яе эфэктыўнасьці і скарачэньня энэргаёмістасьці.”

Цыганкоў: “Але ўявім, што зьбярэцца з сіламі экспартнае лобі, прыйдзе да ўраду і скажа: “Ня можам мы больш трымаць стабільны курс. Давайце паціху адпускайце”. Што ім адкажа беларускі ўрад?”

Залескі: “Беларускі ўрад скажа: “Ммммм...” – і пойдзе пытацца ў Адміністрацыю прэзыдэнта. А Адміністрацыя скажа: “А вы памятаеце, калі ў нас выбары? Вось пасьля выбараў і будзем пра гэта гаворку весьці.”

На першым пляне ў нас ідуць рашэньні сацыяльна-палітычных задачаў. Каб захаваць статус-кво. То бок становішча цэнтралізаванага ўзроўню ўлады і цэнтралізаванага кіраваньня эканомікай. Тое, што цяпер склалася, дазваляе гэта рабіць.

• Л.Злотнікаў: Беларускі рубель падтрымліваецца замежнымі пазыкамі , 13.09.2007 • МВФ прагназуе запавольваньне эканамічнага росту Беларусі, 31.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG