Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятніца на “Свабодзе”


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў,галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У пятніцу на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру чацьвярга ад 18.00.

06.30 * Падарожжа Свабоды – Слаўгарад Магілёўскай вобласьці.

06.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага. Тэма: таямніцы Менску. Удзельнічае гісторык Захар Шыбека.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР:

* Заканчваецца чарговая падпісная кампанія. Нізкую падпіску на дзяржаўныя рэгіянальныя выданьні многія, нават прадстаўнікі вэртыкалі, тлумачаць адсутнасьцю ўвагі афіцыйных мэдыяў да надзённых праблемаў рэгіёнаў, крытыкі на адрас уладных структураў.

* Наўпроставы эфір зь Мікалаем Аляксандравым, галоўным рэдактарам незалежнага тыднёвіка “Брестскій курьер”. Першым сярод недзяржаўных выданьняў Беларусі у 2000 годзе ён атрымаў прэстыжную нямецкую прэмію “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы”. У Берасьці хіба ці ня самая высокая насычанасьць газэтамі на жыхара – канкурэнцыя надзвычай жорсткая. Хоць тут хапае свабодных мэдыяў, аднак няма ніводнай рэдакцыі, якая б карысталася беларускай мовай. “Курьер” – не выключэньне. Ён сярод лідэраў чытацкіх сымпатый. З кожным годам газэта становіцца ўсё больш “тоўстай”. Нетрадыцыйная для Беларусі сыстэма распаўсюджваньня – акрамя шапікаў, крамаў, газэту прадаюць дзясяткі пэнсіянэраў і падлеткаў. Рэдактара ведаюць у вобласьці і як добрага паэта.

* Інтэрвію з былой прэсавай сакратаркай Карлы дэль Понтэ, якая нядаўна выдала кнігу пра тое, як у Расеі і Беларусі хаваюць сёньняшніх ваенных злачынцаў.

* Учора ўвечары ў віцебскім Летнім амфітэатры адбыўся адборачны конкурс на дзіцячае Эўрабачаньне. З гэтай інфармацыйнай нагоды сюжэт пра тое, чаму не ўдаецца выканаць прэзыдэнцкую ўстаноўку: дабіцца самаакупляльнасьці “адной зь лепшых у Эўропе” адкрытых канцэртных пляцовак.

* Бліц-аналіз: штучная падтрымка беларускага рубля. Інфармацыйная падстава – заявы МВФ пра яго пераацэнку.

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

18.30 * Госьць на Свабодзе – палітык Станіслаў Шушкевіч.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * Экспэртыза Свабоды – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

19.45 * Падарожжа Свабоды – вёска Беніца Маладэчанскага раёну

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * Госьць на Свабодзе – палітык Станіслаў Шушкевіч.

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * Экспэртыза Свабоды – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

21.45 * Падарожжа Свабоды – вёска Беніца Маладэчанскага раёну

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар.

23.00 * Госьць на Свабодзе– палітык Станіслаў Шушкевіч.

23.30 * Экспэртыза Свабоды – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

23.45 * Падарожжа Свабоды – вёска Беніца Маладэчанскага раёну
XS
SM
MD
LG