Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Машкевіч: “Г.Літвін – мой сябра, якога я ведаю ўжо амаль 20 гадоў”


Алесь Дашчынскі, Менск Марыюш Машкевіч — былы амбасадар Польшчы ў Беларусі, а цяпер старэйшы дарадца прэм’ер-міністра ў міжнародных пытаньнях, заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што прыезд польскага амбасадара ў Беларусь ёсьць пазытыўным крокам з польскага боку. Гэтым Польшча паказвае адкрытасьць да дыялёгу і жаданьне наладзіць больш інфармацыйных каналаў паміж абедзьвюма краінамі.

Спадар Машкевіч заявіў:

“Я вельмі рады, што мой сябар Генрык Літвін, якога я ведаю ўжо амаль 20 гадоў, стаў амбасадарам. Ён быў прызначаны яшчэ напрыканцы 2005 году. Увесь час чакаў у нашым міністэрстве, каб выехаць. Гэта вельмі прафэсійны чалавек і любіць Беларусь, і ведае ўсё пра Беларусь, вельмі кампэтэнтны.

Ён працаваў ва Ўкраіне і прыяжджаў да мяне ў Беларусь, калі я яшчэ быў Генэральным консулам. У нашым МЗС ён таксама курыраваў усе справы, зьвязаныя зь Беларусьсю.

Мы не хацелі, каб людзі, якія любяць Польшчу і якія хочуць мець поўныя палітычныя кантакты з нашай краінай, цярпелі ад таго, што афіцыйныя стасункі не такія добрыя. Нас прасілі і палякі, і беларуская апазыцыя, каб прыслалі амбасадара. І таксама зьвярталіся да нашага прэм’ер-міністра, да міністра замежных спраў, прэзыдэнта. Людзі проста прасілі зрабіць гэта проста для беларускага грамадзтва”.

Р.Шаняўскі: “Прызначэньне амбасадара не азначае, што нашы кантакты добрыя”, 13.09.2007
XS
SM
MD
LG