Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Уладзімер Скрабатун


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе выдавец газэты "Вольнае Глыбокае" Ўладзімер Скрабатун. У нашым апытаньні жыхары Горадні скажуць, чаго ім не хапае ў газэтах.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра выпадак зь беларусамі, якія атрымалі па 14 гадоў турэмнага зьняволеньня ў Расеі за перавозку дазволеных у Беларусі таблетак, а таксама раскажам пра вызваленьне гарадзенскай студэнткі, якую былі асудзілі на 4 гады турмы за чвэрць грама марыхуаны.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Індыга", а ў "Начной чытанцы" прагучыць апавяданьне ізраільскага пісьменьніка Узі Вайля "Джулі Андруз і ракеты" у перакладзе Паўла Касьцюкевіча.

Пасьля 23-й гадзіны – "Падарожжа Свабоды" у Слаўгарад, у "Беларускай Атлянтыдзе" гісторык Захар Шыбека гаворыць пра вэрсіі паходжаньня Менску, у "Беларускім замежжы" – аповед пра Гарвардзкі ўнівэрсытэт у ЗША, а таксама агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111".

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG