Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белсат”: “Мы думаем ня толькі пра колькасьць, але і пра якасьць кліпаў”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава На мінулым тыдні ў нашым эфіры прагучаў матэрыял аб праблемах, якія ўзьнікаюць у тэлеканалу “Белсат” пры здымках кліпаў на музыку беларускіх выканаўцаў. У матэрыяле было некалькі памылак, у тым ліку гаварылася, што польскі прадусар Ігар Знык зьўляецца каардынатарам “Белсату” – на самай справе гэта ня так. Пра тое, як насамрэч выглядае супрацоўніцтва каналу зь беларускімі музыкамі расказвае прадстаўніца “Белсату” Ганна Кавальска. Зь ёю ў Варшаве гутарыў наш карэспандэнт.

Паводле спадарыні Кавальскай, кліпы беларускіх выканаўцаў на замову “Белсату” здымаюць некалькі прафэсійных прадусарскіх фірмаў.

Кавальская: “Мы прапануем ім – вось, ёсьць такі гурт, і мы б хацелі мець ягоны кліп. Прадусары адказваюць за тое, каб падпісаць кантракты, набыць правы на кліп, запрасіць музыкаў, а потым прадаюць кліп нам. У нас ёсьць ужо даволі шмат кліпаў, увесь час робяцца наступныя”.

Карэспандэнт: “Спадарыня Ганна, зьявілася інфармацыя аб тым, што некаторыя беларускія музыкі незадаволеныя якасьцю кліпаў на іхныя творы, якія былі зьнятыя для вашага каналу...”
Г.Кавальска: “Калі гурт не задаволены, трэба патэлефанаваць і сказаць: мы хочам нешта зьмяніць”.
Кавальска: “Кліп – гэта мастацкая праца, і кожны можа мець на яго ўласны погляд. Камусьці падабаецца, а камусьці – не. Мы супрацоўніцтвам з прадусарскімі фірмамі задаволеныя. Якасьць кліпаў, што тычыцца здымкаў, сьвятла – добрая, гэта робіцца прафэсійна. Канешне, у гурта могуць быць іншыя патрэбы. Я б хацела каб было так – калі гурт не задаволены, трэба патэлефанаваць і сказаць: мы хочам нешта зьмяніць. І тады можна гэта абмеркаваць. Кліп гэта ня нешта такое, што зроблена аднойчы і кропка – заўсёды можна нешта зьмяніць”.

Карэспандэнт: “Белсат” абверг інфармацыю аб тым, што плянуецца зьняць 100, а паводле некаторых паведамленьняў – нават тысячу кліпаў. Які ўсё ж пляны, што да колькасьці кліпаў?”

Кавальска: “Мы плянуем зрабіць столькі кліпаў, каб хапіла на музычныя праграмы, каб пачаць рабіць гэтыя праграмы. Але гэта безумоўна ня так, што мы думаем толькі пра колькасьць – зусім не. Мы думаем таксама пра якасьць, пра ідэі, якія ёсьць у гэтых кліпах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG