Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Шаняўскі: “Прызначэньне амбасадара не азначае, што нашы кантакты добрыя”


Радыё Свабода, Менск Прэс-сакратар польскага міністэрства замежных спраў Робэрт Шаняўскі заявіў, што працэдура прызначэньня амбасадарам Польшчы ў Беларусі Генрыка Літвіна прайшла маланкава.

У інтэрвію Польскаму радыё спадар Шаняўскі патлумачыў працяглую адсутнасьць пасла ў Беларусі тым, што стасункі паміж дзьвюма краінамі ня былі добрымі. Ён прыгадаў той факт, калі беларускія ўлады не пусьцілі на тэрыторыю краіны польскіх парлямэнтароў.

Дэпутаты хацелі сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх палякаў з нагоды Дня польскага войска 15 жніўня. Кіраўнік Беларусі зрабіў выказваньні, якія на думку прадстаўніка польскага МЗС, незразумелыя і небывалыя ў сфэры дыпляматыі і ў міжнародных стасунках.

Паводле Робэрта Шаняўскага, прызначэньне амбасадара – гэта акт добрай волі:

“Мы хочам палепшыць адносіны, але прызначэньне амбасадара не азначае, што мы расцэньваем двухбаковыя кантакты, як добрыя. Аднак нам патрэбны інфармацыйны канал і пасярэднік у кантактах, напрыклад, паміж Польшчай і беларускімі палякамі, а таксама ўладамі Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG