Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У Беларусі да пэнсіянэраў справядлівасьць адсутнічае цалкам”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 13 верасьня, чацьвер. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадарыня: “Дэпутаты Дзяржаўнай Думы Расеі зь 1-га кастрычніка 2007-га году падымаюць базавую велічыню пэнсіі ўсіх катэгорый з 1 200 да 1 800 рублёў. Хацелася б, каб Лукашэнка, Гайдукевіч і іншыя падобныя дэпутаты заўважылі, што дадаюць усім пэнсіянэрам не ў адсотках, а ў рублях.

Атрымліваецца, што ў Расеі дзяржава клапоціцца пра ўсіх сваіх пэнсіянэраў аднолькава, а значыць, справядліва. А ў Беларусі да пэнсіянэраў справядлівасьць адсутнічае цалкам. Памер пэнсіі вызначае толькі каэфіцыент напрацаванага стажу, заробку і льготаў”.

Сталы слухач: “Нейкія пацаны змагаюцца за тое, каб праспэкт Дзяржынскага перайменаваць і помнік Дзяржынскаму зьнесьці. А вось старэйшыя таварышы павінны былі б падказваць ім, што Дзяржынскі Фэлікс Эдмундавіч – наш зямляк, што ён вялізную дапамогу аказаў той маладой дзяржаве па многім вельмі важным праблемам.

Хаця б такая: колькі тысячаў дзяцей ён выратаваў ад голаду і ад хваробаў. Гэта яго заслуга. Ён упершыню заняўся гэтай праблемай. Трэба пакланіцца яму ў ногі. Далей, ён прымаў удзел, і роля яго вялізная, у аднаўленьні развалаў, што былі вынікам грамадзянскай вайны. Так што тыя хлопчыкі і дзяўчаты ня маюць рацыі, бо ня ведаючы гісторыю, высоўваюць нейкія дзіўныя патрабаваньні”.

“Няхай Аляксандар Лукашэнка, “вялікі эканаміст,” растлумачыць наступную рэч. Там недзе недабор зерня, і былі вымушаны падвысіць кошты на муку і зерне. У нас жа сёлета, як ніколі, усё выканалі, усе звоняць, выхваляюцца, і Лукашэнка таксама. Дык няхай адкажа, у чым справа: усё зрабілі, муку зрабілі, людзі пастараліся, усё нармальна…

Чаму падвышаюць цану на муку на 5-6 %, падвышаюць на хлеба-булачныя вырабы на 3%. У чым справа. Няхай патлумачаць, для чаго падвышаць. Які сэнс? Усё ж зрабілі. Усё сабралі. Хлеб ёсьць, усё нармальна. Навошта ж душыць людзей?”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG