Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра мае вырашыцца лёс “польскіх шпіёнаў”


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня скончыўся працэс над “польскімі шпіёнамі”. Чакаецца, што пасьля перапынку, заўтра а 12-й гадзіне, будзе зачытаны прысуд. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суду.

Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду пачала разгляд справы пры зачыненых дзьвярах 4 верасьня .

Нагадаем, чатырох грамадзянаў Беларусі абвінавачваюць у здрадзе радзіме ў форме шпіянажу. Паведамляюць, што яны зьбіралі й перадавалі замежнай дзяржаве сакрэтныя зьвесткі.

Гэта былы маёр збройных сілаў Уладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі Павал Пяткевіч і Сяргей Карнялюк. Ім пагражае пазбаўленьне волі ад 7 да 15 гадоў.

Уладзімера Рускіна вінавацяць яшчэ ў арганізацыі шпіянажу замежным грамадзянінам.

Справу аб польскіх шпіёнах завялі незадоўга да адстаўкі былога шэфа КДБ Сьцяпана Сухарэнкі. Кіраўнік Беларусі назваў яе “адным са сьветлых пробліскаў” у працы спэцслужбаў.

Пра затрыманьне так званай “групы польскіх шпіёнаў” КДБ паведаміў у ліпені. • Адзін з “польскіх шпіёнаў” памяняў паказаньні, 12.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG