Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы амбасадар Польшчы прыбыў у Менск


Радыё Свабода Новы амбасадар Польшчы Гэнрык Літвін (Henryk Litwin) пачаў працу ў Менску. У Беларусь ён прыбыў некалькі дзён таму. Калі ён перадасьць даверчыя лісты Аляксандру Лукашэнку пакуль невядома.

Нагадаем, апошні амбасадар Польшчы ў Беларусі Тадэвуш Паўляк зьехаў зь Менску ў лістападзе 2005 году. На ягонае месца польскія ўлады прызначылі намесьніка кіраўніка ўсходняга дэпартамэнту Міністэрства замежных справаў Гэнрыка Літвіна.

Гэнрык Літвін скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Апошнім часам займаў пасаду намесьніка дырэктара Дэпартамэнту ўсходняй палітыкі МЗС Польшчы. Раней быў на дыпляматычнай працы ў Львове, Рыме й Маскве. Аднак амбасадарам ён будзе ўпершыню ў сваёй кар''еры.

• Чаму Польшча дагэтуль ня мае амбасадара ў Беларусі?, 13.02.2007 • Адстаўка амбасадара Польшчы зьвязаная з кампаніяй супраць яго ў польскіх СМІ, 08.11.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG