Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры дэмсілаў патрабуюць вызваленьня А.Казуліна


Радыё Свабода Лідэры аб’яднаных дэмсілаў Беларусі накіравалі звароты ў Генэральную пракуратуру ў падтрымку Аляксандра Казуліна.

Паводле адваката Ігара Рынкевіча, у сваіх лістах Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Анатоль Ляўковіч падтрымалі патрабаваньні нагляднай скаргі адваката аб вызваленьні Аляксандра Казуліна.

У нагляднай скарзе, якая накіравана ў Генэральную пракуратуру, выказаны пратэст на прынятыя па справе палітыка судовыя рашэньні і патрабаваньне спыніць вытворчасьць па крымінальнай справе за адсутнасьцю складаў інкрымінаваных яму злачынстваў.

Сацыял-дэмакраты заклікалі дэмакратычную грамадзкасьць накіраваць лісты ў пракуратуру з патрабаваньнем вызваленьня Аляксандра Казуліна.

• Прыняты плян вызваленьня Аляксандра Казуліна , 09.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG