Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонсы падзеяў 13 верасьня


Іна Студзінская Анонсы падзеяў 13 верасьня.

У Беларускім таварыстве аховы помнікаў гісторыі і культуры (Траецкае прадмесьце, вуліца Старажоўская, 5) адбудзецца Нацыянальная канфэрэнцыя ў абарону культурнай спадчыны. На канфэрэнцыю запрошаныя вядомыя навукоўцы, дзяржаўныя чыноўнікі, лідэры грамадзкіх кампаній па абароне помнікаў з многіх гарадоў краіны.

У сядзібе БНФ адбудзецца навуковая канфэрэнцыя “Перамога на Сініх водах: значэньне для незалежнасьці Беларусі і Ўкраіны. Пачатак а 18-й гадзіне.

У Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі адбудзецца адкрыцьцё выставы сучаснага швэдзкага ювэлірнага мастацтва. Пачатак а 17-й гадзіне.

У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) распачынаецца фэстываль “Кіно на адкрытым паветры”. Арганізатары імпрэзы – Амбасада Нямеччыны ў Беларусі, Інстытут Гётэ. У чацьвер адбудзецца паказ фільму рэжысэра Пэтэра Ліхтэфэльда “На шляху ў Інары”.
XS
SM
MD
LG