Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Поўдзень СССР ахоплены земляздрыгамі...”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 13 верасьня ў розныя гады мінулага.

“Савецкая Беларусь” у 1927 годзе пад рубрыкай “Поўдзень СССР ахоплены земляздрыгамі” паведамляе: “Сімфэропаль. Ноччу з 11-га на 12-е верасьня ў 14 хвілін першай гадзіны здарыўся земляздрыг, які цягнуўся каля 7 сэкунд. Напрамак хвалі з поўдня на паўднёвы захад. Першы штуршок быў моцны, другі больш слабы. Асяродак земляздрыгу — паўднёвы бераг Крыму... З Ялты паведамляюць аб значных шкодах і зруйнаваньнях. Патрэскаліся сьцены. Ёсьць чалавечыя ахвяры. Падрабязных вестак з Ялты пакуль няма”.

“Гарана дапускае палітычную блізарукасць ва ўкамплектаванні настаўніцкага складу 10 сталінскай школы, — скардзяцца на старонках “Віцебскага пролетарыя” ў 1937 годзе вучні 10 клясы Шустэр, Блох, Мойжэс і Рапапорт. — Так, у школу нядаўна быў прыслан выкладчык рускай мовы Карповіч. Гэты з дазволу сказаць выкладчык на ўроках у 10 класе раіў вучням для пазашкольнага чытання кнігі ворагаў народа. Апрача ўсяго Карповіч малапісьменны... Калі Ражанскаму стала вядома аб гэтым, ён знайшоў выхад: хай замест рускай мовы выкладае беларускую”.

“Звязда” ў 1947 годзе друкуе даклад сакратара ЦК КП(б)Б па прапагандзе і агітацыі М.Іоўчука: “Самы небяспечны і шкодны перажытак капіталізма — гэта нізкапаклонства перад капіталізмам і заходнееўрапейскай культурай... Выражаецца яно ў форме прыніжэння ролі культуры народаў СССР і рабалепства перад культурай заходняй, перад заграніцай; у некаторай ідэалізацыі матэрыяльных выгод, якія ствараюцца пануючымі класамі капіталізма для сябе і для сваіх слуг за кошт аграблення рабочага класа і народаў каланіяльных краін; у недастатковым разуменні пераваг совецкай соцыялістычнай культуры над культурай буржуазнай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG