Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Бліц-аналіз: новага прэзыдэнта Расеі назаве ня Пуцін</B>


Віталь Цыганкоў, Менск Прычыны і наступствы адстаўкі расейскага прэм’ер-міністра Міхаіла Фрадкова Віталь Цыгакноў абмяркоўвае з украінскім і расейскім палітычным аналітыкам Віталем Портнікавым.

Цыганкоў: “Якое значэньне для будучых прэзыдэнцкіх выбараў мела гэтая апэрацыя – адстаўка Міхаіла Фрадкова і прызначэньне Віктара Зубкова, якога ніяк нельга назваць патэнцыйным пераемнікам?”

Портнікаў: “Віктара Зубкова сапраўды нельга назваць патэнцыйным пераемнікам. Але яго можна назваць фігурай, якая можа паўплываць на выбар пераемніка Пуціна. Мне здаецца, цяпер гэта самы важны момант: якраз вырашаецца пытаньне, якога кшталту людзі будуць удзельнічаць у гэтым выбары. Я ня згодны з вэрсіяй, што такога чалавека будзе называць Уладзімер Пуцін. Для мяне новы прэзыдэнт Расеі – гэта фігура, якая абазначыцца ў выніку складанага кампрамісу груп і клянаў, якія складаюць расейскую ўладу. І Ўладзімер Пуцін –толькі невялікая частка гэтых груп і клянаў”. Цыганкоў: “З Вашых словаў вынікае, што зьмена прэм''ера—гэта нават не ініцыятыва Пуціна, а тых груповак, пра якія вы казалі?”

Портнікаў: “Можна так лічыць, бо партфэль прэм’ера – вельмі важная пасада. Прэзыдэнт безумоўна грае ключавую ролю пры назначэньні кіраўніка ўраду. Але ён наўрад ці можа прыняць рашэньне аб выбары кандыдатуры без кансультацыі зь людзьмі, якія складаюць цяпер сутнасьць закрытага клюбу кіраўнікоў Расеі”.

Цыганкоў: “Наколькі тады важнымі Вам уяўляюцца вынікі парлямэнцкіх выбараў? Ці ёсьць тут інтрыга, альбо вынікі ўжо вядомыя?”

Портнікаў: “Я думаю, што вынікі парлямэнцкіх выбараў вядомыя практычна да працэнтаў. Зразумела, што ў “Адзінай Расеі” ўсе магчымасьці застацца самай моцнай партыяй у краіне, але вельмі важна, якія людзі патрапяць у парлямэнт, і хто будзе яго кантраляваць з пункту гледжаньня паўнамоцтваў прэзыдэнцкай адміністрацыі. Бо гэта таксама паўплывае на выбар пераемніка”.

• А.Мілінкевіч: “У Беларусі няма сур’ёзных антырасейскіх сілаў”, 12.09.2007 • М.Статкевіч пра адстаўку М.Фрадкова: “Паглынаньне Беларусі працягнецца”, 12.09.2007 • Расея: урад Фрадкова не дажыў да выбараў, 12.09.2007
XS
SM
MD
LG