Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыз «Амбасовішча» атрымалі не пераможцы


Зьміцер Падбярэзскі, Менск У рэзыдэнцыі амбасадара ЗША ў Раўбічах адбылася музычная імпрэса «Амбасовішча» з удзелам беларускіх рок-гуртоў, многія зь якіх практычна ня маюць даваць канцэрты ў Беларусі.

Паводле вынікаў галасаваньня прысутных на фэсьце "Амбасовішча", найбольшую колькасьць галасоў атрымала група "Dali".

Аднак музыкі гэтага калектыву, спаслаўшыся на тое, што ім няёмка другі год запар атрымліваць прыз, адмовіліся ад DVD-камэры, у выніку чаго яна была ўручана маладой групе "Lite Sound", якая набрала другую суму галасоў.

Таксама прызамі амбасады ЗША ў Беларусі былі адзначаны групы "Кляўс энд Фляйн" з Наваполацку, менскія гурты "P.L.A.N." і "Гурзуф".

Паслухаць гурт “Dali” можна тут:
XS
SM
MD
LG