Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Фэрэра-Вальднэр спадзяецца, што “Беларусь зробіць стратэгічны выбар”


Радыё Свабода Эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што спадзяецца, што “Беларусь зробіць свой стратэгічны выбар на карысьць Эўропы”. “Гэта справа Беларусі – самастойна займацца сваімі праблемамі і дамагацца прагрэсу”, -- заявіла Эўракамісар, выступаючы 11 верасьня перад камітэтам Эўрапарлямэнту ў вонкавых сувязях, паведамляе БелаПАН.

Бэніта Фэрэра-Вальднэр падкрэсьліла, што Беларусь застаецца краінай, якой Эўразьвяз надае асаблівую ўвагу. Яна адзначыла, што яе прадстаўнікі 3 верасьня ў Брусэлі падчас міжнароднай канфэрэнцыі сустрэліся з афіцыйнай беларускай дэлегацыяй.

"Сустрэча прайшла адкрыта і канструктыўна, -- сказала Бэніта Фэрэра-Вальднэр. -- Мы даслалі дакладны сыгнал, што жадаем бачыць станоўчыя зьмены ў нашых стасунках і рух да паўнавартаснага партнэрства ў рамках эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва”.

Пры гэтым, падкрэсьліла палітык, паляпшэньне стасункаў магчымае толькі пры “пераканаўчых кроках з боку Беларусі на шляху да дэмакратыі і выкананьню правоў чалавека”.

Паводле яе, сёлета ўвесну ў Беларусі назіраліся “некаторыя пазытыўныя зьмены”, аднак нядаўнія арышты грамадзкіх актывістаў і канфіскацыя брашураў “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць народу Беларусі” не даюць надзеі”.

Бэніта Фэрэра-Вальднэр таксама падкрэсьліла, што Эўракамісія па-ранейшаму лічыць неабходным адкрыць сваё прадстаўніцтва ў Менску.

• Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў апошнія рэпрэсіі ў Беларусі, 11.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG