Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 2873


Радыё Свабода 2873 грамадзяніны Беларусі афіцыйна ўладкаваныя сталічнымі агенцтвамі на працу за мяжой за першае паўгодзьдзе сёлета.

Пра гэта сёньня паведаміў журналістам у Менску прадстаўнік упраўленьня ў справах грамадзянства і міграцыі гарвыканкаму. Паводле дэкрэту прэзыдэнта ад 2005 году, ажыцьцяўляць працаўладкаваньне грамадзянаў за мяжой могуць толькі агенцтвы, якія атрымаюць на гэта ліцэнзію. Усяго ў краіне афіцыйна зарэгістраваныя 44 арганізацыі, якія могуць займацца працаўладкаваньнем, і 19 шлюбных агенцтваў.
XS
SM
MD
LG