Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Статкевіч пра адстаўку М.Фрадкова: “Паглынаньне Беларусі працягнецца”


Алег Грузьдзіловіч, Менск “Цалкам прадказальнай” назваў адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч адстаўку расейскага прэм’ера Міхаіла Фрадкова, пра якую стала вядома апоўдні 12 верасьня.

Паводле Мікалая Статкевіча, “прадстаўнік расейскіх сілавікоў Уладзімер Пуцін, які трымае ўладу ў Расеі, вырашыў загадзя назваць наступніка, каб не даводзіць справу да барацьбы кланаў”.

Мікалай Статкевіч не назваў імя гэтага наступніка, паколькі лічыць гэта “неістотным”: “Каго цяпер назавуць, той і стане прэзыдэнтам”. Пры гэтым Мікалай Статкевіч ня выключыў, што зьявіцца нечаканая кандыдатура, бо лічыць, што “Пуцін любіць нестандартныя крокі”.

Палітыка адносна Беларусі пры новым старшыню расейскага ўраду ня зьменіцца, мяркуе беларускі апазыцыянэр.

“Ніякіх пазытыўных зьменаў, што да дачыненьняў зь Беларусьсю, ня будзе. Ня трэба думаць, што ў выніку расейскіх выбараў сыдзе кепскі Пуцін і прыйдзе нехта новы, добры. Палітыка паглынаньня кавалкамі, ціхага эканамічнага здушэньня будзе працягвацца.

Быў іншы плян: што Лукашэнка саступіць і Пуцін стане прэзыдэнтам аб’яднанай дзяржавы, але Лукашэнка ўзяў столькі дзясяткаў мільярдаў даляраў, а слова не стрымаў. Таму ня варта чакаць паслабленьня. Хай прывучаецца жыць паводле сродкаў і будзе пільным, бо “кантора” ў Расеі мае на яго зуб”.

• Расея: урад Фрадкова не дажыў да выбараў, 12.09.2007
XS
SM
MD
LG