Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Усіх прыхільнікаў пераменаў запрашаюць балятавацца ў дэпутаты


Уладзімер Глод, Менск Сёньня прэзыдыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі зьвярнуўся са зваротам да ўсіх прыхільнікаў пераменаў у краіне, у якім запрасіў далучацца да сьпісу патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Як патлумачыў нашаму радыё сустаршыня палітрады Анатоль Лябедзька, “цягам прыкладна месяца кожны грамадзянін Беларусі, які падзяляе плятформу АДС, можа зрабіць заяўку на ўключэньне ў гэты сьпіс”.

А.Лябедзька лічыць, што гэтым будзе прадэманстраваная адкрытасьць дэмакратычнага руху. “Нашы будучыя кандыдаты — гэта ня толькі партыйныя актывісты, але і тыя людзі, якія хочуць у Беларусі пераменаў і маюць дэмакратычныя погляды”, — заявіў Анатоль Лябедзька .

Чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў маюць адбыцца ў 2008 годзе.



• Палітрада АДС пачалася з хвіліны маўчаньня ў памяць аб зьніклых, 30.08.2007
XS
SM
MD
LG