Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст настойвае на ліквідацыі "Надзеі"


Уладзімер Глод, Менск Сёньня судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Ігар Мільто правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі і Беларускай партыі жанчынаў “Надзея”.

На ёй супрацоўнік міністэрства Аляксандар Харытон завіў, што міністэрства па-ранейшаму настойвае на ліквідацыі “Надзеі”. Падставай для гэтага, паводле словаў спадара Харытона, з’яўляюцца неаднаразовыя грубыя парушэньні заканадаўства.

Кіраўнік “Надзеі” Алена Яськова заявіла, што яна ня можа пагадзіцца з такімі абвінавачваньнямі і прывяла шэраг аргумэнтаў, якія падтрымліваюць яе пазыцыю.

Судзьдзя І.Мільто, якому даручана разглядаць зыск міністэрства да партыі жанчын, папрасіў бакі прадставіць дадатковыя дакумэнты. Пасьля іх вывучэньня, ён і прызначыць дату пачатку судовага працэсу

• “Надзея” ня траціць надзею перамагчы ў спрэчцы зь Мінюстам, 12.09.2007
XS
SM
MD
LG