Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Пушкін на знак пратэсту лёг на падлогу


Радыё Свабода На першым паседжаньні суду над мастаком Алесем Пушкіным 11 верасьня прысутнічаў Кастусь Лукашоў, які сам сёлета ў лютым быў асуджаны зьняволеньнем на два гады з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады.

Кастусь Лукашоў падзяліўся з Радыё Свабода ўражаньнямі ад суду:

“У аўторак быў на першым паседжаньні суду над Алесем Пушкіным. Беззаконьне агульнае. Але там здарыўся цікавы эпізод, калі судзьдзя адхіліла міліцэйскі пратакол і закрыла справу на падставе памылковай трактоўкі міліцыяй дзеяньняў Пушкіна, але рашэньне па статусу Алеся ня вынесла. Таму сп. Пушкін, пратэстуючы супраць спробы міліцыянтаў адвезьці яго зноўку у РАУС г.Оршы, лёг на падлогу у калідоры суду”.

Ворша 11.09.2007. Суд над Алесем Пушкіным. А. Пушкін лёг на падлогу ў калідоры суду Фота К. Лукашова

• Ворша: А.Пушкіна і А.Янушэўскага арыштавалі на 7 сутак, 12.09.2007 • Суд на А.Пушкіным і А.Янушэўскім зрабілі закрытым, 12.09.2007 • Ворша: суд над Пушкіным і Янушэўскім перанесьлі на заўтра, 11.09.2007 • Ворша: для Пушкіна і Янушэўскага шукаюць новае абвінавачаньне, 11.09.2007 • А.Пушкін: “Вы мне спэктакль - і я вам!”, 11.09.2007 • У Воршы судзяць затрыманых падчас бардаўскага фэсту, 10.09.2007 • Ворша: затрыманым пагражаюць крымінальнымі справамі, 09.09.2007
XS
SM
MD
LG