Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адзін з “польскіх шпіёнаў” памяняў свае паказаньні


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў працэсе над “польскімі шпіёнамі”, які вядзе Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду, перапынак. Чакаецца, што заўтра стане вядомай дата вынясеньня прысуду. Разгляд справы пачаўся 4 верасьня і адбываецца пры зачыненых дзьвярах.

Учора прэсавая служба Вярхоўнага суду спачатку паведаміла, што вынясеньне прысуду прызначана на сёньня.

Аднак, як заявіў прадстаўнік Вайсковай калегіі Вярхоўнага Суду, адзін з “польскіх шпіёнаў” у сваім апошнім слове нечакана памяняў свае паказаньні. Хто менавіта, у прэсавай службе Вярхоўнага суду не паведамляюць.

• Шпіёнскі працэс пачнецца 4 верасьня, 29.08.2007 • Справу “польскіх шпіёнаў” перадалі ў суд, 9.08.2007 • Намесьнік старшыні КДБ у эфіры ОНТ распавёў пра меркаваных шпіёнаў, 16.07.2007
XS
SM
MD
LG