Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргу прыхільнікаў А.Мілінкевіча разгледзіць Вярхоўны суд


Уладзімер Глод, Менск Вярхоўны суд Беларусі прызначыў на 19 верасьня разгляд скаргі ініцыятараў стварэньня праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За свабоду”. Справу будзе разглядаць судзьдзя Валеры Самалюк.

Юрась Губарэвіч, Аляксей Кавалец і Андрэй Кусяльчук раней зьвярнулася ў Міністэрства юстыцыі Беларусі з дакумэнтамі на рэгістрацыю “Рух “За свабоду”. Аднак Мінюст адмовіў ім.

Ініцыятары стварэньня руху лічаць, што Міністэрства дало ім адмоўны адказ з надуманых прычынаў і таму абскарджвае гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе.

• Рух “За Свабоду” прапануе ЗША свой сьпіс прозьвішчаў на візавыя санкцыі, 10.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG