Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: А.Пушкіна і А.Янушэўскага арыштавалі на 7 сутак


Радыё Свабода, Ворша Судзьдзя Аршанскага суду Тацяна Рыбакова прызнала мастака Алеся Пушкіна і моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага вінаватымі ў дробным хуліганстве.

Паседжаньне праходзіла за зачыненымі дзьвярыма.

А.Пушкіна і А.Янушэўскага вінавацілі ў тым, што 9 верасьня яны выкінулі дзяржаўны сьцяг з акна Аршанскага РАУС.

У часе сёньняшняга паседжаньня Пушкін настойваў, каб вызвалілі Янушэўскага, бо той ня ўдзельнічаў у выкраданьні сьцяга.

Разгляд справы доўжыўся 2 дні. Учора судзьдзя Рыбакова заявіла, што ўчынак падсудных не адпавядае фармулёўцы "дробны крадзеж".

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце і ў эфіры

• , 12.09.2007 • Ворша: суд над Пушкіным і Янушэўскім перанесьлі на заўтра, 11.09.2007 • Ворша: для Пушкіна і Янушэўскага шукаюць новае абвінавачаньне, 11.09.2007 • А.Пушкін: “Вы мне спэктакль - і я вам!”, 11.09.2007 • У Воршы судзяць затрыманых падчас бардаўскага фэсту, 10.09.2007 • Ворша: затрыманым пагражаюць крымінальнымі справамі, 09.09.2007
XS
SM
MD
LG