Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд на А.Пушкіным і А.Янушэўскім зрабілі закрытым


Радыё Свабода, Ворша Аўтазак з затрыманымі завезьлі ва ўнутраны двор будынку Аршанскага суду. Падсудных патаемна правялі ў залю, дзе разглядаюць справу. Каля 30 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць мастака Алеся Пушкіна і моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага, на судовы працэс не дапусьцілі, не патлумачыўшы прычыну.

Праваабаронца Алег Граблеўскі напісаў скаргу старшыні Аршанскага суду на неправамоцныя дзеяньні судзьдзі Тацяны Рыбаковай.

Тацяна Рыбакова другі дзень разглядае адміністрацыйную справу супраць А.Пушкіна і А.Янушэўскага. Іх вінавацяць у тым, што 9 верасьня яны выкінулі дзяржаўны сьцяг з акна Аршанскага РАУС

Учора судзьдзя Рыбакова заявіла, што ўчынак пасудных не адпавядае фармулёўцы "дробны крадзеж".

Паводле якога артыкулу сёньня судзяць А.Пушкіна і А.Янушэўскага, невядома.

• Ворша: суд над Пушкіным і Янушэўскім перанесьлі на заўтра, 11.09.2007 • Ворша: для Пушкіна і Янушэўскага шукаюць новае абвінавачаньне, 11.09.2007 • А.Пушкін: “Вы мне спэктакль — і я вам!”, 11.09.2007 • У Воршы судзяць затрыманых падчас бардаўскага фэсту, 10.09.2007 • Ворша: затрыманым пагражаюць крымінальнымі справамі, 09.09.2007
XS
SM
MD
LG