Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адстаўка Канаплёва – расчыстка дарогі “наступніку”?


Віталь Цыганкоў, Менск Чаму падаў у адстаўку сьпікер Палаты прадстаўнікоў, адзін з найстарэйшых і найбліжэйшых паплечнікаў Аляксандра Лукашэнкі Ўладзімер Канаплёў? Аглядальнік Свабоды Віталь Цыганкоў гутарыць з публіцыстам Аляксандрам Фядутам

Цыганкоў: “Аляксандар, Ваша вэрсія – чаму пайшоў у адстаўку Канаплёў?”

Фядута: “Ён жа сказаў: паводле стану здароўя...”

Цыганкоў: “І Вы гатовыя ў гэта верыць?”

Фядута: “Ведаеце, у палітычных дзеячоў такога рангу здароўе бывае двух відаў. Першае – уласна здароўе, біялягічнае. Тое, што Ўладзімер Мікалаевіч ужывае інгалятары, тое, што яму цяжка дыхаць – гэта было дастаткова вядома. Калі я апошні раз гутарыў зь ім у яго кабінэце (Канаплёў тады быў яшчэ віце-сьпікерам), то на свае вочы бачыў, як ён ужывае розныя інгалятары. Але заўжды ўстае пытаньне аб палітычным стане здароўя. І тут стан Канаплёва быў яшчэ горшы, чым ягонае фізычнае здароўе.”

Цыганкоў: “І што ж гэтак падарвала палітычнае здароўе Канаплёва?”

Фядута: “Будучыня. Калі Аляксандар Лукашэнка сапраўды лічыць магчымым перадаць дзяржаву ў якасьці спадчыны свайму наступніку (а чалавек, якому ня споўнілася яшчэ 60 гадоў, плянуе ўжываць свой уплыў на гэтую дзяржаву) – то яму патрэбны той наступнік, які будзе яго слухацца. Перш за ўсё тут магчымы сын.

Тыя былыя паплечнікі Лукашэнкі, якія больш за ўсіх пра яго ведаюць і памятаюць яго сына ў якасьці перапалоханага хлапца, што выглядаў з-за бацькавага пляча – яны разумеюць, што ім трэба адыходзіць”.

Цыганкоў: “Пакуль у камэнтарах самай распаўсюджанай была “бізнэс-вэрсія” – нібы Канаплёў меў зашмат бізнэс-інтарэсаў, і гэта не спадабалася Лукашэнку”.

Фядута: “Прабачце, гэтыя бізнэс-інтарэсы ў яго былі ўжо ў 1996 годзе. І тады ў барацьбе паміж Канаплёвым і Віньнікавай мы ведаем, хто перамог.

Ня думаю, што ў Аляксандра Лукашэнкі была больш блізкая да яго асоба, чым Канаплёў. І калі яго здаюць – здаюць напярэдадні выбараў – гэта робіцца з адной мэтай: ня даць Канаплёву паўплываць на фармаваньне складу будучага парлямэнту. Бо ў будучым парлямэнце “дырэктар” будзе толькі адзін – наступнік. І я ўжо сказаў, каго я лічу найбольш верагодным наступнікам”.

У.Канаплёў просіць адстаўкі, 11.9.2007 С.Шушкевіч: Горш пасьля адстаўкі Канаплёва нікому ня будзе, 11.9.2007 С.Калінкіна: Канаплёў ня здолеў стрымаць сваіх апэтытаў у бізнэсе, 11.9.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG