Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Канаплёў – адзін зь нямногіх шчырых людзей у атачэньні Лукашэнкі”


Ганна Соўсь, Менск Журналістка Ірына Халіп неаднойчы сустракалася з Уладзімерам Капаплёвым і ў Менску, і ў Страсбуры на сэсіях Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Яна падзялілася сваімі ўражаньнямі з Радыё Свабода.

“Уладзімер Канаплёў – гэта, напэўна, адзіны чалавек у атачэньні Лукашэнкі, які сапраўды гэтага Лукашэнку шчыра любіць. Яны былі сябрамі даўно-даўно ў Шклоўскім раёне. І з гэтага самага часу Канаплёў імкнуўся апраўдаць усё, што той робіць. Магу нават сказаць, што для яго ўсё тое, што рабіў Лукашэнка, усё тое, што ставіла Беларусь у стан нейкай нецывілізаванай дзікунскай дзяржавы, гэта прымушала Канаплёва нават пакутаваць, мне здаецца. Ён ніколі пра гэта не гаварыў, але можна было здагадацца, зыходзячы зь нейкіх нефармальных размоваў”.

Ірына Халіп згадвае, як Уладзімер Канаплёў шмат дапамагаў супрацоўнікам тэхнічных службаў Палаты прадстаўнікоў.

“Некалькі гадоў таму ў яго памерла адна з памочніц, і ён казаў, што ня можа сабе самому дараваць, што ён ня змог ёй дапамагчы. Я ведаю, што ўсіх сваіх памочнікаў, кіроўцаў, ён прасіў зьвяртацца да яго, калі ёсьць нейкія праблемы – бытавыя, са здароўем, у чым ён можа дапамагчы”.

Паводле Ірыны Халіп, Уладзімер Канаплёў – адзін зь нямногіх шчырых людзей у атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.

“Разумееце, ягоная любоў да Лукашэнкі – гэта вельмі дзіўна для нас. Але гэта куды менш брыдка, чым, напрыклад тая пазыцыя большасьці чыноўнікаў, якія паціскаюць нам з вамі руку пад сталом і кажуць: “Я ж з вамі, я ж такі ж як вы. Але катаваць – гэта мая нават не прафэсія, а так, пасада, якую я займаю часова. А потым, калі ўсё зьменіцца, дык я буду адным зь першых, хто зможа распавесьці ўсю праўду пра крывавыя злачынствы рэжыму. На мой погляд, усё ж больш сумленна быць такім, як Канаплёў, чым такім, як астатнія”.

У.Канаплёў просіць адстаўкі, 11.9.2007 С.Шушкевіч: Горш пасьля адстаўкі Канаплёва нікому ня будзе, 11.9.2007 С.Калінкіна: Канаплёў ня здолеў стрымаць сваіх апэтытаў у бізнэсе, 11.9.2007
XS
SM
MD
LG