Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – нью-ёрскі беларус Мікіта Агароднік


Радыё Свабода Сёньня, у шостую гадавіну тэрактаў у ЗША, госьцем нашага начнога эфіру будзе беларускі студэнт у Нью-Ёрку Мікіта Агароднік. У нашым апытаньні людзі скажуць, як, на іх думку, памяняўся сьвет пасьля 11 верасьня 2001 году.

Мы раскажам пра пляны расейскай адукацыйнай праграмы для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў і пра выставу "Слава і гонар", прымеркаваную да ўгодкаў бітвы на Сініх Водах.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Індыга", а ў "Начной чытанцы" прагучыць апавяданьне ізраільскага пісьменьніка Этгара Керэта "Вожык, які хацеў абрабаваць банк" у перакладзе Паўла Касьцюкевіча.

Пасьля 23-й гадзіны – у "Экпэртызе Свабоды" – пра тое, як зьмяніўся сьвет пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 году, "Падарожжа Свабоды" у вёску Парэчча Докшыцкага раёну, агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", а ў "Вольнай студыі" – гутарка з скульптарам Аляксандрам Прохаравым, адным з аўтараў коннага помніка Ўсяславу Чарадзею ў Полацку.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG