Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калінкіна: Канаплёў ня здолеў стрымаць сваіх апэтытаў у бізнэсе


Ганна Соўсь, Менск Шэф-рэдактар “Народнай волі” Святлана Калінкіна зьвязвае адстаўку Ўладзімера Канаплёва найперш зь ягоным бізнэсам.

“З тымі апэтытамі, якіх ён ня здолеў стрымаць. Ён быў сапраўды і зьяўляецца вельмі набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі чалавекам, але вельмі няўдала гэтым скарыстаўся. Тым больш, што гэта ня першы скандал, зьвязаны з Уладзімерам Канаплёвым.

Калі была справа такой вядомай фірмы, як “Эўраопт”, тады хадзілі чуткі, што гэта было апошняе папярэджаньне Ўладзімеру Мікалаевічу, што дзяржаўны чалавек не павінен мець ля сябе такіх блізкіх бізнэсоўцаў. Усім вядома, што цяпер усе блізкія да Канаплёва асобы праходзяць у нафтавай справе.

Канаплёву заставалася ўжо няшмат, паколькі ў наступным годзе будуць выбары ў парлямэнт. Таму, мне здаецца, што агаворка пра стан здароўя — дыпляматычная”.

• У.Канаплёў просіць адстаўкі, 11.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG