Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

С.Шушкевіч: Горш пасьля адстаўкі Канаплёва нікому ня будзе


Ганна Соўсь, Менск Старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч лічыць, што адстаўка Ўладзімера Канаплёва высьпявала даўно — бо ён не адпавядаў пасадзе сьпікера парлямэнту.

“Пры чым тут здароўе? Гэта чалавек проста ня ўпісваўся ў гэтую пасаду. Сорам было глядзець. Гэта было зразумела, і яго адсунулі. Гэта недалёкі чалавек. Ён абсалютна не адпавядаў гэтай пасадзе. Такое мог цярпець толькі наш Лукашэнка.

Я ведаю, што ён хацеў вырашаць за бутэлькай пытаньні з заходнімі парлямэнтарамі. Гэта асоба абсалютна не падыходзіла. І што яго адсунулі, дык горш ад гэтага нікому ня будзе”.

• У.Канаплёў просіць адстаўкі, 11.09.2007
XS
SM
MD
LG