Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйны журналіст выкрыў у Клецку кібэрзлодзея


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня суд Клецкага раёну цалкам задаволіў патрабаваньне рэдактара незалежнай газэты “Бойкий Клецк» Сяргей Панамарова да мясцовага вузла сувязі. У кватэры журналіста адноўленая тэлефонная сувязь. Ён па-ранейшаму карыстаецца хуткасным доступам у Інтэрнэт.

Сяргей Панамароў паведаміў Радыё Свабода, што яшчэ летась стаў атрымліваць нібыта завышаныя сумы аплаты за паслугі Клецкага раённага вузла сувязі.

“У сьнежні 2006 году, калі мне даслалі рахунак на 1 мільён 675 тысяч рублёў, я зьвярнуўся ў раённы аддзел міліцыі. Паведаміў і імя магчымага выкрадальніка майго паролю для выхаду ў інтэрнэт. Нагадаў міліцыянтам, што працаўнік мясцовай крамы па продажу кампутарнай тэхнікі Зьміцер К. рамантаваў мой кампутар і мог скрасьці пароль”, – удакладняе Сяргей Панамароў.

Падазрэньні спраўдзіліся. Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу на кампутарнага пірата. У ліпені адбыўся суд. Зьміцер К. асуджаны на адзін год зьняволеньня. Ён жа мае аплаціць 1.675.000 рублёў Клецкаму райвузлу сувязі. Дзеля гарантыі суд аштрафаваў маёмасьць у доме махляра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG